Асаблівасці развіцця беларускай мовы ў мабільных тэхналогіях
У нашай рабоце мы паспрабуем разгледзець функцыянаванне беларускай мовы ў мабільных аперацыйных сістэмах і прыладах, што працуюць на гэтых сістэмах
Пачнем з гісторыі нашай мовы ў вэб-асяроддзі і інфармацыйных тэхналогіях наогул.

У нашы дні высокую папулярнасць атрымалі мабільныя тэхналогіі. Дзякуючы таму, што яны сталі спадручным сродкам сувязі і атрымання інфармацыі, мабільныя тэхналогіі цесна ўвайшлі ў жыццё кожнага з нас.


Вялікая колькасць IT-гігантаў пачала барацьбу за карыстальнікаў, аднак, сапраўды зручнымі і папулярнымі сталі толькі два з іх: Google з іх аперацыйнай сістэмай Android і Apple з IOS. Разам з тым, пачалі з’яўляцца і іншыя прылады, якія палепшылі жыццё чалавека.


Адной з першых у шэраг моў для карыстання ў мабільных тэхналогіях беларускую мову дадала ўсім знаёмая сацыяльная сетка УКантакце, што на самай справе зрабіла вялікую рэкламу для яе. З гэтага і пачалося актыўнае развіццё беларускай мовы ў вэб-асяроддзі.  


Адна з першых кампаній-вырабнікоў, якая дала карыстальнікам магчымасць устанавіць на прыладзе беларускую мову, была Samsung, з яе Samsung Monte GT-S5620, аднак на мову былі перакладзены толькі самыя асноўныя опцыі, а іншыя заставаліся на англійскай мове..

Далей
home1
У нашай рабоце мы паспрабуем разгледзець функцыянаванне беларускай мовы ў мабільных аперацыйных сістэмах і прыладах, што працуюць на гэтых сістэмах
- Быкоўскі У. В. & Аўсянік Е.С.