Аб Беларусах
Вялікі адсотак беларусаў думаюць, што пасля падзення рэжыму лукашэнкі, Беларусь стане на шлях дэмакратычнага развіцця. Нажаль гэта не так.
Не ўсе беды звязаны менавіта з ім. Нават , калі адкінуць панаванне расейскага фашызму ў Беларусі, то ў краіне застанецца мафійная сістэма, якая глыбока ўкаранілася ва ўсе структуры ўлады, сілавых структур, войска, і якая глыбока сядзіць у свядомасці беларускага грамадства.
Яна жыве ў беларускім грамадстве ўжэ даўно. Гэта яна стварыла сённяшняга лукашэнку і яна створыць такога ж у штанах, ці ў спадніцы, бо ўспрыяцце яе народам, як нечага вечнага і непераможнага, не дазваляе беларусам не тое, што супрацьстаяць ёй, а нават бачыць сваю краіну магутнай і заможнай, не дазваляе беларусам імкнуцца да такой краіны.
Думаеце, яны за ўладу Лукашэнкі змагаюцца?
Таму і бягуць маладыя беларусы не з Беларусі, а ад сістэмы. Таму і лезуць да ўлады тыя, хто не здольны нічога ствараць, а толькі спажываць створанае рабамі. Таму і карыстаюцца правінцыйныя мафійныя групы існуючым незаконным заканадаўствам для дасягнення сваіх грашовых, уладных, ці зоркавых вышынь, асуджваючы беларусаў да турмы, штрафаў і проста да здзеку.
Думаеце, яны за ўладу Лукашэнкі змагаюцца? Хаця б так. Яны бароняць сістэму, у якой адчуваюць сябе больш меньш вальготна ў параўнанні не з еўрапейцамі, а са сваім народам. Яны бачаць у ёй сваю перспектыву.
Патрыёты імкнуцца зрабіць Беларусь беларускай
Беларуская мова і беларуская культура вельмі важныя і неабходныя у стварэнні такой краіны. Але гэтага вельмі і вельмі мала, каб дасягнуць пастаўленай мэты. Трэба яшчэ змяняць свядомасць грамадства, трэба яго рабіць вольным у сваіх думках, выражэнні пачуццяў.
І перш за ўсё гэтыя змены трэба рабіць сярод тых, хто павінен бараніць не сваю сістэму, а закон і краіну, хто мусіць працаваць дзеля эканамічнага развіцця. Дзе ячшэ можна дасягнуць посьпеху і славы, як не аддана працаваць на сваю краіну, як не бараніць свой народ!
Ні праграмы развіцця краіны, грамадства, нацыі, ні бачання перспектывы Беларусі
Мартынава, Кавалеўскі, Латушкін, Калеснікава, Бабарыка, Цэпкалы. ( шчыра спачуваю чалавеку Бабарыку", які сёння за кратамі). Раз ад разу іх нехта выцягвае з пыльнага кутка і здувае ў грамадства пыл. Што ў гэтых асобаў ёсць прывабнага з пункту гледжання палітыкі? Нуль, Поўны нуль. Ні праграмы развіцця краіны, грамадства, нацыі, ні бачання перспектывы Беларусі
Выбары і ўсё тут. Знявага і здзек. А офіс Ціханоўскай? Што гэта? Офіс фірмы, якая займаецца палітбізнесам, дзе ажыццяўляюць чужыя праекты ў дачыненні дзяржаўнасці Беларусі і інтарэсаў беларусаў? "Хотім честные выборы"?
Гэта што, за хеўра такая, чыя яна?
А офіснікі хоць разумеюць, што такое "честные выборы?" Тыя самыя прыхільнікі Ціханоўскай разумеюць, што ў 20-м годзе не было "честных выборов" ні на грам, ні на кроплю? Калі разумеюць, то навошта дурыць гэтай жанчыне галаву і зваць яе "презідентом"? А калі не разумеюць, то можа варта пачытаць адпаведную літаратуру?
Годны кандыдат пры любой спробе незаконна адхіліць апанента ад удзелу ў выбарах, здыме сваю кандыдатуру з такіх выбараў. Ці ўлітыя ў выбары газпрамаўскія грошы зрабілі гэтыя выбары "честнымі" для кандыдата Ціханоўскай? Як можна шлёндрацца па Еўропе, весці з нейкім перамовы, мэта і сэнс якіх невядомы нават прыхіьнікам прэзідэнта вільненскага офісу? Гэта што, за хеўра такая, чыя яна?
Як на такім палітычным падмурку можа развівацца грамадства, як можа адраджацца нацыя, як можа вызваліцца ад акупацыі краіна? Што грамадства можа ўзяць у гэтых асоб, каб узвысіцца над сабой і стварыць нешта вялікае?
Раю паглядзець гэтае відэа тым патрыётам Беларусі, якія вельмі ўжэ не любяць Пазняка, бо згодна іх крытэрыям, Зянон не адпавяядае іх уяўленню аб нацыянальным лідары. Асабліва тым, хто акунуўся ў палітыку ў 20-м годзе. Проста паслухайце і пастарайцеся ўбачыць падабенства падзей, якія прывялі да расколу ў 2000-м. і ўзнікненнем "новой демократіческой оппозіціі" у 2020-м. І як вынік сённяшнія трагічныя падзеі ў Беларусі і ва Украіне. Палітыка не складаецца з нейкіх асобных эпізодаў. Яна суцэльная.