Жыве музей у Кушлянах!

Экскурсія па музеі Францішка Багушэвіча

Экскурсія па музеі Багушэвіча

Алесь Жамойцін вядзе экскурсію па музеі
Літаратурная творчасць і грамадская дзейнасць Ф. Багушэвіча абуджалі нацыянальную самасвядомасць беларусаў, яго ідэйная спадчына з'явілася фундаментам ідэалогіі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку XX ст.
Першымі вядомымі паэтычнымі спробамі Францішка Багушэвіча лічаць знойдзеныя ў Львове вершы на польскай мове: «Новы 1886 год», «Прывід надзеі», «Хто гэта?» («Nowy rok 1886», «Widmo nadziei», «Kto to?»), напісаныя ў 1885—1886 г. У архіве Я. Карловіча захаваўся аўтограф байкі Ф. Багушэвіча на беларускай мове «Воўк, ягня, авечка» (па зместу, 1886). Відаць, польскамоўныя спробы паэта не на шмат апярэджвалі беларускамоўныя.
Глядзець

Вядомае публічнае выступленне Багушэвіча

Першае вядомае публічнае выступленне Багушэвіча-літаратара адбылося у 1885 годзе на старонках польскага часопіса «Край» («Kraj»), што выдаваўся ў Пецярбургу. Віленскі карэспандэнт пісаў пра эканамічны крызіс, гаспадарчае жыццё і судовую практыку ў Паўночна-Заходніх губернях. За сем гадоў «Край» змясціў звыш паўсотні артыкулаў і нататак, якія дасылаў Францішак Багушэвіч, падпісваючы іх рознымі псеўданімамі:Ten, Tamten, Demos і інш.
Увосень 1891 г. у Кракаве выходзіць першы зборнік Ф. Багушэвіча «Дудка беларуская» пад псеўданімам Мацей Бурачок

Дудка беларуская

Увосень 1891 г. у Кракаве выходзіць першы зборнік Ф. Багушэвіча «Дудка беларуская» пад псеўданімам Мацей Бурачок
Выступаючы ад імя ўсяго працоўнага беларускага народа, Францішак Багушэвіч быў пераважна ідэалагічным прадстаўніком сялянства. З сялянствам, а таксама з дэмакратычнай інтэлігенцыяй звязваў ён свае вызваленчыя ідэалы.