Мікалай Мінко: Ёсць дабро і ёсць зло

Хто які бок абірае, гэта ўжо права асабістага выбару.
Ёсць "рэжым" сістэма дзяржкіравання на чале з прэзідэнтам і грамадзянская супольнасць з вялікай колькасцю лідараў.
Ёсць канфлікт паміж гэтымі бакамі. Таксама ёсць шэрая маса насельніцтва на яе ўвагу зважаць ня будзем.
Год назад "рэжым" яшчэ раз паказаў сваю сутнасць і выйшаў з рамак законнасці. Грамадзянская супольнасць год назад паказала, што яна ёсць і з'яўляецца асновай беларускай нацыі, сімваламі пратэсту былі абраны бчб сцяг і герб пагоня.
Рэжым прымусіў сілаю і насіллем спыніць акцыі грамадскага пратэсту, але ён ня можа сілаю змяніць меркаванне і стаўленне да сябе.
Зло "рэжым" , ці дабро "ГС" , на якім ты баку!?
Калі выбар зроблены, то кожны павінен разумець , што толькі рашучыя і смелыя дзеянні дадуць вынікі, чакаць і цярпець гэта выбар шэрай масы насельніцтва. Калі ты грамадзянін сваёй краіны, калі ты сапраўдны беларус, то трэба браць адказнасць за будучыню краіны і вырашаць яе лёс! Разам і толькі наперад!