Хутар Дудара
Сакральныя мясціны
Алесь Лось - вядомы і ў Беларусі, і за яе межамі мастак, рэстаўратар, этнограф, музыка і майстра музычных інструментаў.
Сёння ён жыве на хутары непадалёку ад вёскі Цішкоўшчына Валожынскага раёна. Побач з хатай - заліўныя лугі і рэчка Яршоўка, пасярод лесу - стары Віленскі гасцінец.
Шлях вялікага князя Вітаўта таксама звязаны з гэтай дарогай. У XV стагоддзі па ёй каралі ездзілі, карэты грымчэлі. Усё тут дыхае гісторыяй, а тыя, хто хоча стаць яе непасрэдным удзельнікам, дакрануцца да багатай спадчыны нашых продкаў, прыязджаюць на «Хутар Дудара», каб паўдзельнічаць у цікавых аўтарскіх праектах Алеся Лася. Свой новы праект ён вырашыў так і назваць - «Шлях Вітаўта».
Мастак Алесь Лось: «У кожнага інструмента - свая цікавая легенда» , кажа ён на Млын Онлайн
Як і бацькі, ён спачатку скончыў мастацкую вучэльню, потым у 1983 годзе - тэатральна-мастацкі інстытут. Пасля абароны дыпломаў у 1983 годзе з жонкай Яўгеніяй Ліс, з якой разам вучыліся, паехалі на яе малую радзіму - у вёску Зарудзічы Смаргонскага раёна.
Яшчэ студэнтам ён цікавіўся археалогіяй, этнаграфіяй, удзельнічаў у рэстаўрацыі фрэсак Мсціслаўскага касцёла кармелітаў, у даследаванні гарадзішча Мацкавічы.
На апошнім курсе разам з Яўгеніяй заняліся рэканструкцыяй батлеечнага тэатра. Планавалі ў Смаргонскім кальвінскім зборы, які быў на той час складам, стварыць музей-тэатр батлейкі. У 1986 годзе тэатр «Батлейка» пад кіраўніцтвам Яўгеніі і Алеся атрымаў званне «народны». Праз год прымалі ўдзел у міжнародным фестывалі драматычных і лялечных тэатраў у Эстоніі. А ў 1988-м дарослая трупа «Батлейкі» выязджала на гастролі ў чарнобыльскую зону.
Чэхі,, шведы, французы, палякі і многія іншыя зразумелі, што народная музыка – гэта адзін з сімвалаў ідэалогіі, патрыятызму, любові да Бацькаўшчыны, як, напрыклад, герб, сцяг, гімн. Мы пакуль што не да канца гэта ўсвядомілі. Уявіце: на дзевяць з паловай мільёнаў беларусаў ледзь набярэцца шэсць майстроў, якія могуць прафесійна зрабіць тую ж дуду ці жалейку.
- Кажуць на sb.by
Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”
Мясціны, звязаныя з жыццём знакамітых дзеячоў беларускай культуры, зрабіліся сапраўднымі месцамі моцы, у якіх збіраецца энергія людзей самых розных творчых накірункаў. Не выключэнне і сядзіба Францішка Багушэвіча, аўтара знакамітых кніг “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”.
28 жніўня 2021 г., у апошнія выходныя лета, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на чарговы “Кушлянскі фэст”, які ладзіцца ў гонар вялікага Песняра, аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры.
Адметнасцю фэста стала лекцыя-канцэрт Алеся Лася “Ад дуды да раяля”, раскрываючая гісторыю музычных інструментаў.