Праект новай Беларусі
Распрацавана салідарным калектывам палітыкаў і спэцыялістаў дзеля вольнай прышласьці краіны
Галоўнае
Беларусь – выклікі часу
Матывацыя
праект
Пераходны пэрыяд
праект
Заканадаўчая ўлада
праект
Выканаўчая ўлада
праект
НАРОДНАЯ ПРАГРАМА
«ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»
server
  • УСТУПНЫ АРТЫКУЛ ДА ПРАГРАМНАГА ТЭКСТУ
  • ПАЛІТЫЧНАЯ СІСТЭМА
  • ЭКАНОМІКА, ФІНАНСЫ, ПАДАТКІ, ЗЯМЛЯ, ЭНЭРГЕТЫКА
  • АДУКАЦЫЯ, НАВУКА, КУЛЬТУРА
  • АСОБА, СЯМ'Я, ГРАМАДЗТВА, ДЗЯРЖАВА
  • ЗАКЛЮЧНЫ АРТЫКУЛ ДА ПРАГРАМНАГА ТЭКСТУ

Часовы Нацыянальны Урад

СТАТУС І ДЗЕЙНАСЬЦЬ ЧАСОВАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА ЎРАДУ

Часовы Нацыянальны Урад можа валодаць рэвалюцыйнай легітымнасьцю на пэрыяд важных для жыцьця нацыі і дзяржавы пераменаў.
Рэвалюцыйная легітымнасьць забясьпечваецца даверам і падтрымкай народа, якая дэманструецца публічна.
Пэрыяд дзейнасьці Часовага Нацыянальнага Урада вызначаецца часам, неабходным для палітычна-адміністрацыйных пераменаў у краіне, выбараў парляманту (Вярхоўнай Рады) і стварэньня законнага ўраду краіны.
Гэтыя задачы Часовы Нацыянальны Урад павінен будзе рэалізаваць у межах шасьці месяцаў.
22 верасень 2021 г. Арганізацыйны Камітэт Часовага Нацыянальнага Ураду

ГАЛОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ ЧАСОВАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА ЎРАДУ Ў ПАСЬЛЯРЭЖЫМНЫ ПЭРЫЯД

-- забесьпячэньне грамадзкага парадку;
-- забесьпячэньне суверэнітэту краіны і ахова межаў;
-- забесьпячэньне нацыянальных інтарэсаў;
-- вяртаньне законнасьці (законнай Канстытуцыі) і забесьпячэньне прававога поля;
-- рэформа адміністрацыі;
-- стварэньне першачарговых эканамічных умоў для жыцьцедзейнасьці людзей.
-- правядзеньне выбараў у парлямант (Вярхоўную Раду) і стварэньне законнага ураду.
23 верасень 2021 г. Арганізацыйны Камітэт Часовага Нацыянальнага Ураду

ДЗЕЯНЬНІ

Часовага Нацыянальнага Ураду ў абставінах пераменаў. Агульнае апісаньне.

Масавы пратэст народу Беларусі супраць узурпацыі ўлады ў краіне, супраць незаконных антынародных дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі, рэпрэсіяў і тэрору, а таксама улічваючы павелічэньне пагрозы суверэнітэту Беларусі з боку пуцінскага рэжыму Расеі і анэксіянісцкую палітыку Масквы, вымусілі нас, дэпутатаў Незалежнасьці і палітычных дзеячоў супраціву пачаць стврэньне ЧасовагаНацыянальнага Ураду Рэспублікі Беларусь, які будзе выконваць свае абавязкі ў часліквідацыі антынароднага рэжыму і ў пэрыяд перамен.
Часовы Нацыянальны Урад возьме на сябе адказнасьць за парадак, рэформы і мірныя перамены ў пераходны пэрыяд, ажыцьцёвіць вяртаньне грамадзтва у прававое поле законаў Рэспублікі Беларусь пасьля ліквідацыі антыпраўнага рэжыму аўтарытарнай дыктатуры
Часовы Нацыянальны Урад будзе забясьпечваць незалежнасьць, суверэнітэт і нацыянальныя інтарэсы Беларусі, абараняць жыцьцё, існаваньне, працу і правы Беларускага Народу.
Часовы Нацыянальны Урад падрыхтуе, арганізуе і забясьпечыць правядзеньне выбараў ў Вярхоўную Раду (парлямант) Рэспублікі Беларусь на аснове законнай Канстытуцыі 1994 года і на грунце канстытуцыйных законаў Рэспублікі Беларусь. Выбраная Вярхоўная Рада прызначыць Прэм’ер-міністра і створыць урад вольнай Беларусі, які правядзе рэформы і забясьпечыць законныя правы людзей.
Часовы Нацыянальны Урад будзе карыстацца рэвалюцыйнай легітымнасьцю, якая забясьпечваецца падтрымкай насельніцтва і пагрунтавана на нацыянальнай неабходнасьці захаваць дзяржаву і суверэнітэт, забясьпечыць парадак і законнасьць у пераходны пэрыяд. Максімальны час для ажыцьцяўленьне перамен – шэсьць месяцаў.
Часовы Нацыянальны Урад зьвернецца за падтрымкай да ўсяго Беларускага грамадзтва і найперш да ўсіх арганазацыяў, суполак, страйкамаў, групаў мабілізацыі і партызанскага супраціву, якія існуюць цяпер і будуць існаваць ў момант краху рэжыму.
У пэрыяд знаходжаньня за мяжой Часовы Нацыянальны Урад будзе існаваць ў якасьці Ценявога Кабінэту Беларускай народнай улады, апазыцыйнага антыбеларускаму рэжыму Лукашэнкі.

Агульныя дзеяньні:

1. У пэрыяд перамен і пасьля ліквідацыі антынароднага рэжыму ўлада ў Беларусі пераходзіць да Часовага Нацыянальнага Ураду Рэспублікі Беларусь.
2. На пераходны пэрыяд Часовы Нацыянальны Урад валодае надзвычайнымі паўнамоцтвамі.
3. Аддадзены рэвалюцыйны загад аб арышце Лукашэнкіі ягонага бліжэйшага атачэньня. Аддадзены загад аб арышце Лідзіі Ярмошынай.
4. Аддадзены рэвалюцыйны загад аб надзвычайным забесьпячэньні абароны межаў Рэспублікі Беларусь.
5. Уводзіцца цьвёрды памежны і мытны кантроль на мяжы з Расеяй.
6. Вяртаецца ў дзеяньне законная Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года і праўнае заканадаўства, створанае на яе аснове.
Ліквідуецца інстытут “ідэолагаў” у дзяржаўнай сістэме; дзеля абароны інтарэсаў людзей пераглядаецца кантрактная сістэма працаўладкаваньня; рыхтуецца рэформа судовай і адміністрацыйнай сістэмаў. Вяртаюцца законы 90-х гадоў аб міліцыі і аб рэлігіі (“Аб свабодзе веравызнаньняў і рэлігійных арганізацыях”); вяртаецца вольны статус Акадэміі Навук. Аднаўляюцца навукова-дасьледчыя гуманітарныя інстытуты, ліквідаваныя рэжымам; аднаўляецца свабода друку і слова, спыняецца перасьлед друку і журналістаў па палітычных матывах. Аднаўляецца свабода мітынгаў і дэманстрацый; аднаўляецца беларускае радыё і тэлебачаньне; аднаўляецца беларуская школа; аднаўляецца Беларускі Гуманітарны Ліцэй імя Якуба Коласа; аднаўляюцца беларускія выдавецтвы, беларускія рэдакцыі газэт і часопісаў. Зачыняюцца антыбеларускія, антыдзяржаўныя арганізацыі, арыентаваныя на імпэрскія сілы Расеі і рэжым Пуціна.
- John Smith
9. Вяртаецца ў дзяржаўнае выкарыстаньне законная дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь – Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб “Пагоня”.
10. Рашэньнем Вярхоўнага Суду (альбо рашэньнем Часовага Нацыянальнага Ураду) адмяняюцца вынікі незаконных рэфэрэндумаў 1995, 1996, 2004 гадоў.
11. Вызваляюцца з турмаў і арыштаў палітычныя вязьні рэжыму і ўсе незаконна арыштаваныя па палітычных матывах. Пераглядаюцца судовыя справы па эканамічных матывах. З дзяржаўных сродкаў адзіналічна прыўлашчаных Лукашэнкам, усім палітвязьням і арыштаваным выплочваецца кампэнсацыя і забясьпечваецца медыцынская рэабілітацыя.
12. Антыпраўная “палата прадстаўнікоў” і так званы “савет Рэспублікі” ліквідуюцца.
13. Прымаецца рашэньне па пасадзе Прэм“ер-Міністра* (да моманту правядзення выбараў законнага парляманту (Вярхоўнай Рады).
14. Прымаецца рашэньне па пасадзе Старшыні КДБ**.
15. Прымаецца рашэньне па пасадзе Міністра Унутраных справаў***
16. Прымаецца рашэньне па пасадзе Міністра абароны****
17. Рэвалюцыйным рашэньнем Часовага Нацыянальнага Урада прызначаецца Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь.
18. Аддаецца загад аб арышце кіраўнікоў структур, якія засьведчылі антыканстытуцыйную, антынародную і злачынную дзейнасьць.
19. Працягваецца дзейнасьць усіх кіруючых, эканамічных і фінансавых структураў, пракуратуры, сьледчых і судовых ворганаў. Кіраўнікі і кіраўніцтва структураў падпісваюць Дэклярацыю аб выкананьні Канстытуцыі і законаў, аб прызнаньні перамен, аб падпарадкаваньні Часоваму Нацыянальнаму Ураду на пэрыяд пераменаў, аб вернасьці народу і суверэннай дзяржаве Рэспубліцы Беларусь. Пры непадпісаньні Дэклярацыі – адстаўка з пасадаў і часовыя прызначэньні Часовым Нацыянальным Урадам. Пры парушэньні і адступленьні ад падпісанай Дэклярацыі – адстаўка і суд.
20. Прымаецца пастанова Часовага Нацыянальнага Ураду аб часовым упарадкаваньні падаткавай сістэмы і аб паляпшэньні ўмоваў прадпрыймальніцтва з мэтай заахвоціць вытворчую, гандлёвую і эканамічную дзейнасьць людзей.
21. Дзеля недапушчэньня карупцыі ў ворганах улады і дзеля кантролю над бюджэтам вяртаецца дзейнасьць Кантрольнай Палаты, якую прызначае Часовы Нацыянальны Урад.
22. Прымаюцца першачарговыя і надзвычайныя меры па аднаўленьні разбуранай сістэмы аховы здароўя, вяртаньня лекараў на працу і праўнай рэабілітацыі незаконна асуджаных медыцынскіх спэцыялістаў.
23. Ствараецца Цэнтральная Выбарчая Камісія (ЦВК) шляхам дэлегаваньня прадстаўнікоў з устаноў, працоўных калектываў, арганізацыяў і прыступае да падрыхтоўкі выбараў у Вярхоўную Раду. Рэжымная незаконная ЦВК ліквідуецца.
24. Праводзяцца вольныя дэмакратычныя выбары ў Вярхоўную Раду па мажарытарнай сістэме на падставе законаў, заснаваных на законнай Канстытуцыі 1994 года.
25. Выбраная Вярхоўная Рада стварае камісіі і на працягу 35 дзён павінна ўнесьці папраўкі ў Канстытуцыю аб вяртаньні да сістэмы ўлады парляманцкай рэспублікі, прызначыць прэм’ер-міністра (Канцлера) і стварыць урад.
26. Пасьля сфармаваньня Ураду Рэспублікі Беларусь і зацьвярджэньня яго Вярхоўнай Радай Часовы Нацыянальны Урад спыняе сваё існаваньне.
24 верасень 2021 г. Арганізацыйны Камітэт Часовага Нацыянальнага Ураду
**** Зьмест гэтых рашэньняў канкрэта абазначаны і можа быць удакладнены ў залежнасьці ад абставінаў

Тлумачэнні Члена Арганізацыйнага Камітэта Часовага Нацыянальнага Ураду П.Вусава

Глядзець

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *


Math Captcha
26 − = 20