Міколы Статкевіча
Чытае Марына Адамовіч
"Наконт СМІ я табе сваё меркаванне ўжо пісаў - толькі загоняць усю аўдыторыю на тэлеграм-каналы. Але, калі ліквідуюць Саюз пісьменнікаў, то гэта можа стаць непапраўнай стратай для нацыі. Бо пры СП існавала сістэма навучання маладых беларускамоўных літаратараў - школы, семінары, конкурсы."- кажа Мікола Статкевіч.
Калі гэтая сістэма будзе страчана, то гэта адмоўна паўплавае на пераемнасць пакаленняў у беларускай літаратуры. Адзінае спадзяванне, што СП неяк выкруціцца - наладзіць гэтае навучанне праз інтэрнэт, пры якіх-небудзь ацалеўшых арганізацыях ці часопісах. Калі нешта яшчэ ацалела.
На навучанне патрэбны рэсурсы. Думаю, што тут чытачы маглі б дапамагчы, купляючы кнігі ці проста ахвяруючы грошы.
Чым болей моцнай, болей кантрастнай да навакольнага асяроддзя робіцца анамалія, тым большая рэакцыя на яе гэтага асяроддзя, тым меньшы час існавання анамаліі.
Чытае Марына Адамовіч
Што Ён піша Адамовіч
У сацыяльнай псіхалогіі ёсць пастулат, што дзяржава, не з’яднаная агульнай ідэалогіяй, робіцца вельмі няўстойлівай. На мой погляд, вельмі важна, каб агульная ідэалогія "счапляла" паміж сабой кіроўную меньшасць з большасцю народа.
Такой ідэалогіяй можа быць: дабрабыт, бяспека і сацыяльны камфорт, як у Заходняй Еўропе; веліч дзяржавы, як у Расіі; абарона самага прагрэсіўнага вучэння ад агрэсіі імперыялістаў, як у КНДР, некалі ў СССР і на Кубе; абарона і распаўсюд адзінай сапраўднай веры, як у Іране і ў Саўдаўскай Арабіі; абарона незалежнасці і г.д.
Калі аб’яднаўчай ідэалогіі няма, ці грамадства лічыць уладу няздатнай рэалізоўваць яе мэты, адзінай сапраўднай мэтай кіроўнай меньшасці ў вачах народа застаецца захаванне свайго становішча і кармавой базы. Доўга такое не працягнецца.
Калі ж вярнуцца да нашай сітуацыі, то з дабрабытам і бяспекай тут усё горш, вера, веліч і прагрэсіўнае вучэнне - гэта не пра нас. А незалежнасці нашай можа пагражаць тoлькі адзіны донар сістэмы, які гэтую незалежнасць скупае па кавалкам у яе ж...